Умяшчальнасць да
36
чалавек
Плошча
78
квадратных метраў

Інтэр’ер рэстарана выкананы ў скандынаўскім стылі. Вялізныя вокны ствараюць асаблівую атмасферу еднасці з прыродай. Тут досыць прасторы для гульні святла і паветра, смаку і водару. Але самае галоўнае – майстэрства кухараў. Мы робім стаўку на чысты і ясны смак. Стыль «фьюжн» спалучае лепшыя дасягненні еўрапейскай, міжземнаморскай, рускай і беларускай традыцый. І, канешне ж, у нас вялізны выбар страваў з дзічыны. Мяркуем, менавіта такой кухні аддалі б перавагу нашы продкі, калі б мелі цяперашнія магчымасці. Але гэта той выпадак, калі лепш адзін раз пакаштаваць!

Бар рэстарана прапануе багаты выбар алкагольных і прахаладжальных напояў з усяго свету. Чайная і вінная карты задаволяць нават самы патрабавальны густ.
Сняданак парадуе рознастайнасцю: мясныя і рыбныя нарэзкі, сыры, найсвяжэйшае печыва, выдатная кава і свежавыціснуты сок. Нашы повары распрацавалі адметнае Лазневае і Банкетнае меню, а таксама дзіцячае меню для самых юных гасцей.