Гісторыя края

Турыстычны комплекс «Бярэзінская Дубрава» стаіць на шляху «з вараг у грэкі». Гэты край гатовы падзяліцца з гасцямі сваімі таямніцамі нават на тэрыторыі комплекса. .


Даведацца больш



V-VIII
вв. нашай эры гэты край насялялі балцкия плямёны
Непадалёк ад кемпінга туркомплекса знаходзіцца археалагічны помнік Паліцкае Гарадзішча. Напрыканцы ХХ стагоддзя тут вяліся раскопкі, якія паказалі: паселішча належыла летапіснаму племені дрыгавічоў. Наведвалі гэтыя месцы і нястомныя даследчыкі і падарожнікі вікінгі.
Згубілася ў часе дакладная дата, з якой на гэтых берагах пасяліліся людзі. Але з першага ж погляду становіцца зразумела – нашы продкі прыйшлі сюды не выпадкова - яўна адчувалі “правільную энергетыку” гэтага месца. Тут жыло легендарнае племя дрыгавічоў. Менавіта іх даследчыкі называюць прашчурамі сучасных славян Цяпер на месцы дрыгавічанскіх пабудоваў засталося толькі ледзь заўважнае гарадзішча, якое паступова знікае пад вадою. І нават імя паселішча за даўніною часу забылася. А вось рэчка з тых далёкіх часоў завецца – Бярэзіна! Уявіце сабе, тысячу гадоў таму да гэтага самага берага прычалівалі гандляры на шляху з Вараг у Грэкі. Частымі гасцямі былі і нястомныя даследчыкі і падарожнікі – Вікінгі. І да нашых дзён на гэтай зямлі сустракаюцца назвы вёсак, вадаёмаў ды мясцовасцяў, што маюць як славянскія, так і балтскія карані.

Непадалёк ад кемпінга туркомплекса знаходзіцца археалагічны помнік Паліцкае Гарадзішча. Напрыканцы ХХ стагоддзя тут вяліся раскопкі, якія паказалі: паселішча належыла летапіснаму племені дрыгавічоў. Наведвалі гэтыя месцы і нястомныя даследчыкі і падарожнікі вікінгі. Дарэчы, дрыгавічы абіралі для сваіх паселішчаў «месцы моцы», прысутнасць якой можаце адчуць і вы. У ваколлі комплекса ёсць нямала валуноў. У старадаўнія часы яны служылі межавымі знакамі. На высокім беразе Бярэзіны ў пяці кіламетрах ад «Бярэзінскай Дубравы» знаходзяцца старажытныя яўрэйскія могілкі. Іх акаляе рэліктавая дубрава ды старажытныя ліпавыя алеі.

Непадалёк ад комплекса месціцца найбуйнейшы археалагічны помнік Асіповіцкага раёна - замчышча ў аграгарадку Свіслач. За доўгую гісторыю замак пабыў і рэзідэнцыяй Свіслацкага удзельнага князя, і адміністрацыйным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, і маёнткам Радзівілаў. Дарэчы, і дагэтуль тут адбываецца мноства выпадковых знаходак старажытных манет, найчасцей эпохі Напалеона. Цяпер пра былую веліч нагадваюць маляўнічыя руіны, адкуль адкрываецца ашаламляльны краявід – зліянне рэк Свіслач і Бярэзіна.


Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Свіслачскі с/с, 2 км. бліз вёскі Паліцкае
N:53°29'51.2 E:28°56'32.5
+375 22 356 12 32
+375 29 640-16-52
Напісаць нам