Правілы пражывання

Агульныя палажэнні
Парадак пражывання

  1. У турыстычным комплексе «Бярэзінская Дубрава» мы робім усё магчымае для захавання прыроды. Таму мы просім нашых гасцей абярэжліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, расліннага і жывёльнага свету, не пакідаць смецце, не выязджаць на аўтамабілі на бераг ракі, не мыць машыну ля ракі або на тэрыторыі комплекса.

  2. Калі ласка, паважайце спакой і адпачынак іншых гасцей.

  3. Курэнне магчыма толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Курыць у нумарах забаронена. У нумарах нельга ўтрымліваць жывёлаў.

  4. Калі ласка, пакідайце аўтамабілі на паркоўцы. Для перамяшчэнна па тэрыторыі комплекса карыстайцеся электракарамі. Пры руху на электракары прышпіліце сябе і дзяцей рамянями бяспекі. Не сядайце за руль электракара ў нецвярозым стане. Электракар не прызначаны для перасоўвання за межамі комплекса.

  5. Каб пазбегнуць пажара і захаваць навакольнае асяроддзе, не раскладайце вогнішча па-за межамі спецыяльна абсталяваных пляцовак. Не растаплівайце каміны ў доме, лазні або рэстаране самастойна, скарыстайцеся дапамогай супрацоўніка комплекса. Просім вас не выкарыстоўваць асабістыя электранагравальные прыборы. Не трымайце ў нумары пажаранебяспечныя прадметы і гаручыя рэчавы, для захавання паляўнічай зброі прадугледжаны спецыяльныя памяшканні.

  6. Просім вас самастойна вяртаць адміністратару спартыўны інвентар і велатранспарт.

  7. Пры высяленні з турыстычнага комплекса нумар здаецца горнічнай і праводзіцца выніковы разлік за аказаныя паслугі.



Правілы наведвання аквазоны

Выкананне гэтых правілаў дазволіць нам зрабіць ваш адпачынак у аквазоне максімальна камфортным і прыемным.

Рэкамендацыі пра наведванні саўны:

  1. Перад наведваннем саўны здыміце макіяж, кантактныя лінзы, упрыгожванні і гадзіннік. Перш чым увайсці ў парыльню трэба вымыцца пад душам і насуха выцерціся. Пасцяліце на палок сухі рушнік або аднаразовы дыванок. На галаву рэкамендуецца апрануць шарсцяны капялюш, абутак ў саўну не абуваюць. Не рэкамендуецца быць у тэрмальным комплексе больш за 2-3 гадзіны, агульны час ў парыльні не павінны перавышаць 35-40 хвілін. Першы заход у парную мусіць доўжыцца 3-5 хвілін. У парыльні не трэба рэзка рухацца і ўставаць.

  2. Для лепшага выніка скарыстайцеся паслугамі баншчыка. Кантралюйце сваё самаадчуванне пры знаходжанні ў саўне. Пасля першага выхаду з саўны рэкамендуецца акунуцца ў басейн з прахалоднай вадой або прыняць прахалодны душ. У басейн уваходзьце паступова, не нырайце з борціка. Рэкамендуем захадзіць у парыльню не больш за 3 разы ў адно наведванне. Пасля парыльні неабходна адпачыць з поўгадзінкі для нармалізацыі тэмпературы цела.

  3. Сеанс масажа пасля саўны прынясе максімальную рэлаксацыю і карысць здароўю.

У парыльнях забараняецца:

  • Карыстацца крэмамі, скрабамі, ласьонамі і алеямі для цела.

  • Самастойна выкарыстоўваць араматычныя дадаткі.

  • Паліваць камяні сумесямі з араматычнымі дадаткамі.


Правілы наведвання басейна і тэрмальнай зоны

  1. Для наведвання тэрмальнай зоны і басейна абавязковы купальны касцюм і спецыяльныя тапачкі. Для вашага камфорту халаты, рушнікі і тапачкі знаходзяцца ў шафах апранальні. Гасцям, якія жывуць у гасцінічным комплексе, для зручнасці дазволена наведваць тэрмальную зоны ў халатах і тапачках з нумароў.

  2. Дзеці да 12 гадоў мусяць знаходзіцца ў тэрмальнай зоне толькі ў суправаджэнні бацькоў альбо поўналетніх асобаў, якія адказваюць за іх бяспеку.

  3. У адміністратара можна набыць шапачкі, акуляры для плавання, дзіцячыя надзіманыя камізэлькі, нарукаўнікі, тапачкі і купальныя касцюмы.

  4. Нагадваем, што купальныя касцюмы, касметыка і сродкі асабістай гігіены не падлягаюць абмену і звароту.

  5. Калі ласка, прыміце душ з мылам і мачалкай без купальнага касцюма перад і пасля наведвання басейна.

  6. Не нырайце з борцікаў басейна – гэта небяспечна. Карыстайцеся лесвіцамі для ўвахода ў ваду.

  7. Дзецям да 3 гадоў для наведвання басейна патрыбны спецыяльныя майткі-памперс. Іх можна набыць у адміністратара.

  8. Не пазней як за 15 хвілін да закрыцця неабходна пакінуць зону басейна.

  9. Мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы не будзеце выходзіць у халаце ў грамадскія памяшканні.

  10. Каб пазбегнуць канфліктаў і траўматызму ў аквазоне не дазволена: Заходзіць у апранальні ў верхняй вопратцы і вулічным абутку.

  11. Прыносіць шкляныя, калючыя, вострыя або брудныя прадметы. Карыстацца крэмамі, ласьонамі, алеямі і мазямі перад наведваннем басейнаў і парыльняў.

  12. Курыць у аквазоне.

  13. Ныраць з борцікаў, бегаць па дарожках, калідорах, лесвіцах і ў душавых.

  14. Пад час знаходжання ў вадзе хапаць адно аднаго, плаваць поперак басейна, тапіць, ныраць насустрач іншым, сядзець і стаяць на хваляпагашальных дарожках.

  15. Плаваць у шкляных масках.

  16. Пакідаць без нагляду дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.

  17. Наведваць аквазону ў нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркотыкаў.

  18. Карысць водных працэдур для здароўя не падлягае сумневу. Але наведванне басейну і парыльняў мае пэўныя медычныя супрацьпаказанні, напрыклад, наяўнасць адкрытых ранаў, захворванняў скуры, цяжкасці пры дыханні, парушэння вестыбулярнага апарату. Наведвальнік сам адказвае за стан свайго здароўя пад час карыстання басейнам, парыльнямі і тэрмальнай зонай. Пры рэзкім пагаршэнні самаадчування неадкладна звярніцеся да адміністратара. Мы перакананы, што нашы госці з павагай паставяцца да гэтых правілаў. Інакш адміністрацыя будзе вымушана пазбавіць парушальніка права наведвання аквазоны без кампенсацыі аплочанага кошту паслуг.

Плата за пражыванне

  1. У комплексе вызначаны адзіны разліковы час – 12 гадзін дня па мясцовым часе.

  2. Пры пражыванні ў турыстычным комплексе меньш за суткі плата за нумар бярэцца як за поўныя суткі, незалежна ад разліковага часу. Аплата вядзецца з беларускіх рублях, за наяўны і безнаяўны разлік. Прымаюцца карткі Visa, MasterKard, Белкард.

  3. Пры засяленні госць робіць папярэднюю аплату за ўвесь тэрмін пражывання. Пры аплаце паслуг комплекса па безнаяўным разліку адміністрацыя накіроўвае замоўцу папярэдні рахунак на працягу сутак пасля атрымання заяўкі. Папярэдняя аплата ўносіцца, як правіла, не пазней як за суткі да заезду.

  4. Пры высяленні з комплекса адбываецца канчатковы разлік за дадатковыя паслугі. Усе атрыманыя паслугі і здзейсненыя аплаты фіксуюцца ў агульным рахунку.

  5. За пражыванне дзяцей да 5 гадоў без прадстаўлення асобнага спальнага месца плата не бярэцца.


Правы і адказнасць бакоў

  1. Правілы пражывання ў турыстычным комплексе “Бярэзінская Дубрава” распрацаваны паводле тыпавых правілаў гатэльнага абслугоўвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  2. Поўны тэкст правілаў знаходзіцца ў адміністратара.

  3. Пры размяшчэнні госць прымае на сябе абавязкі па аплаце паслуг турыстычнага комплекса і нясе адказнасць за выкананне правіл пражывання.

  4. Турыстычны комплекс мае права скасаваць дамову з госцем, які неаднаразова альбо злосна парушыў правілы пражывання. Пры гэтым комплекс можа патрабаваць высялення госця без кампенсацыі ўнесенай аплаты.

  5. У выпадку пашкоджання або страты госцем маёмасці турыстычнага комплекса складаецца акт, згодна з якім госць мусіць аплаціць кошт шкоды ў касу комплекса.

  6. Пры парушэнні правіл пажарнай бяспекі, санітарных нормаў, грамадскага парадку госць нясе адказнасць згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

  7. Пры выяўленні неедахопаў пры аказанні паслуг госць мае права на свій выбар запатрабаваць: - безадплатна выправіць недахопы; - замяніць паслугу на роўназначную.

  8. Пры парушэнні турыстычным комплексам тэрміну пачатку аказання паслугі па дамове або заяўцы на браніраванне нумара госць мае права скасаваць дамову альбо прызначыць новы тэрмін браніравання (пры наяўнасці пісьма).

  9. Пры ўзнікненні форс-мажорных абставін або аварыйных сітуацый турыстычны комплекс мае права ў аднабаковым парадку скасаваць дамову з госцем і вярнуць госцю грашовыя сродкі ў памеры кошту недаатрыманых паслуг.

  10. Адміністрацыя турыстычнага комплекса не нясе адказнасць за шкоду здароўю і маёмасці госця або ягоных дзяцей (асобаў пад апекай), калі гэтая шкода была атрымана праз парушэнне пералічаных вышэй правілаў.

Адміністрацыя турыстычнага комплексу будзе ўдзячна за любую інфармацыю, якая дапаможа удасканальваць абслугоўванне і якасць нашых паслуг.


Тэлефон адміністратара: +375 (29) 640 16 52


Прыемнага адпачынку!

Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Свіслачскі с/с, 2 км. бліз вёскі Паліцкае
N:53°29'51.2 E:28°56'32.5
+375 22 356 12 32
+375 29 640-16-52
Напісаць нам