Пра комплекс

Комплекс «Бярэзінская Дубрава» месціцца ў самым сэрцы Бярэзінскага запаведніка, на маляўнічым беразе ракі Бярэзіны ў 25 кіламетрах ад горада Асіповічы.

Даведацца больш
Комплекс умяшчае
40
гасцей
Агульная плошча пабудоваў комплекса
3143
квадратных метра
Бяспека і камфорт, крышталёва чыстае паветра і прыроднае багацце – усё гэта прывабіць у «Бярэзінскую Дубраву» нават самага патрабавальнага госця.
DJI_04721.jpg
Пры пабудове комплекса мы імкнуліся захаваць кожнае дрэва. Непасрэдна на тэрыторыі размешчаны «міні-запаведнікі», дзе госці могуць у прыродных умовах убачыць дзікіх лясных жывёл: казуль, ласёў. Рыбацкая ўдача і паляўнічы азарт, бізнес-сустрэча або душэўны юбілей, выходныя сам насам або шашлыкі ў добрай кампаніі – тут магчыма ўсё. Прыязджайце аўтамабілям, катэрам або верталётам! «Бярэзінская Дубрава» – прэміум ва ўсім!


8NB_2486-HDR.jpg
Сучасна, экалагічна, проста… Ідэальна проста! Прыязджайце і пераканайцеся, што сучасны дызайн выдатна спалучаецца з праверанымі часам прыроднымі матэрыяламі. Нумар у гатэлі або індывідуальны катэдж – кожны элемент комплекса стварае сваю непаўторную атмасферу ўтульнасці. Вы абіраеце свой варыянт размяшчэння і вызначаеце сваё кола інтерэсаў і захапленняў. Усё! Падрыхтуйцеся да падарожжа ў запаведную дубраву!

Вярнуцца назад

Альтанка

Пікнік з сябрамі або калегамі? Скарыстайцеся абсталяванымі альтанкамі з мэбляй і мангаламі. Альтанкі размешчаны ў маляўнычым асяроддзі па ўсёй тэрыторыі.

Зачыніць

VIP-комплекс

За падрабязнасцямі звярніцеся да адміністратара

Зачыніць

Прычал

Пакатацца на лодцы або катэры? Вас чакае цэлы парк тэхнікі. Дарэчы, мы маем прычал для асабістых катэраў і гідрацыклаў.

Зачыніць

Тэнісны корт

Любіце тэніс? Вас чакае сучасны тэнісны корт (карыстанне ўваходзіць у кошт пражывання).

Зачыніць

Гасцявы комплекс

Гасцявы комплекс – гэта болей, чым гатэль. У стыльным будынку ўсяго 10 прасторных нумароў (для адна- або двухместнага размяшчэння). Гасцей запрашае аквазона з басейнам і парыльнямі, рэстаранны комплекс, трэнажорная зала.

Зачыніць

Дзіцячы гарадок

Для дзяцей мы абсталявалі сучасную і бяспечную пляцоўку для гульніў.

Зачыніць

Дом паляўнічага

У Доме паляўнічага ёсць усё, што патрэбна перад і апасля палявання. Сучасная кухня, прасторная гасцёўня з камінам, абедзеная зона з велічэзным сталом, пляцоўка для прыгатавання шашлыка, утульная тэраса. І, вядома ж, прадуманае месца для захоўвання зброі, прыладаў і здабычы.

Зачыніць

Лазня

Традыцыі сапраўднай рускай лазні ў сучасным прачытанні. Парыльня на 10 чалавек, аздобленая ліпай, дорыць непаўторную пару з лёгкім драўняным араматам. А пасля парыльні можна адпачыць у прасторнай залі, ля каміна ці на адкрытай тэрасе, акунуцца ў басейн або ў прахалодную раку. Побач з лазняй ёсць пляцоўка для прыгатавання шашлыка, а непасрэдна ў будынку – сучасная кухня.

Зачыніць

Дом рыбалова

У Доме рыбалова ёсць усё, што патрэбна перад і апасля рыбалкі. Сучасная кухня, прасторная гасцёўня з камінам, абедзеная зона з велічэзным сталом, пляцоўка для прыгатавання шашлыка, утульная тэраса. І, вядома ж, прадуманае месца для захоўвання прыладаў і здабычы.

Зачыніць

Верталётная пляцоўка

На тэрыторыю комплекса можна дабрацца аўтамабілям, катэрам и нават верталётам.

Зачыніць

Элінг

Элінг плошчай 247 м2 з наклоннай берагавой пляцоўкай для спуска судоў на ваду.

Зачыніць

Кемпінг

Кемперная стаянка на 10 машына-месцаў гатовая прыняць да 50 чалавек у суткі. Прадугледжана зручнае падключэнне да электрычнасці 220V, каналізацыі і вадаправоду, зліву адпрацаванай вады. Літаральна ў некалькіх кроках – будынак з ацяпленнем, туалетамі, душавымі і абсталяванай пральняй, дзіцячая пляцоўка.

Зачыніць

Дзіцячы гарадок

Для дзяцей мы абсталявалі сучасную і бяспечную пляцоўку для гульніў.

Зачыніць
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Свіслачскі с/с, 2 км. бліз вёскі Паліцкае
N:53°29'51.2 E:28°56'32.5
+375 22 356 12 32
+375 29 640-16-52
Напісаць нам